Вернікі крочаць у Будслаў

Молодежь Общество


Кожны год напрыканцы чэрвеня праз Шаркаўшчынскі раён і непасрэдна праз гарадскі пасёлак крочаць вернікі каталіцкай канфесіі (і не толькі) ў Будслаў да Нацыянальнай санктуарыі Маці Божай. Вечарам 26 чэрвеня браслаўскіх пілігрымаў віталі ў аграгарадку Іёды, дзе яны зрабілі прыпынак на начлег. Раніцай наступнага дня, 27 чэрвеня, пілігрымы рушылі ў далейшы шлях. А трынаццатай гадзіне іх віталі ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Шаркаўшчыне. Крыху падсілкаваўшыся і адпачыўшы, дзеці, моладзь, людзі старэйшага пакалення ў суправаджэнні аўтамабіляў ДАІ і хуткай дапамогі пайшлі ў вёску Савуткі, дзе яны спыняцца на чарговы начлег, каб потым праз Мосар, Варапаева, Гваздова і Валкалаты трапіць у Будслаў. Лёгкага вам шляху, дарагія сябры!
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.