Першыя тысячнікі

Сельское хозяйство

Рыгор Цімафеевіч Яфімаў з ААТ “Агратэхсэрвіс”

Самым хуткім вадзіцелем у раёне аказаўся Рыгор Цімафеевіч Яфімаў з ААТ “Агратэхсэрвіс”. Першая тысяча тон зерня перавезена менавіта ім. 15 жніўня з працоўнай перамогай прыехалі павіншаваць Рыгора Цімафеевіча прама ў поле, дзе працавалі камбайны, начальнік аддзялення Ручай—Наваселле Міхаіл Барысавіч Кавалёнак, спецыяліст па справах моладзі Людміла Рагачэўская і галоўны эканаміст гаспадаркі Рэгіна Браніславаўна Невярковіч.

Юрый Геронцьевіч Ардынскі з ААТ “Даватарскі”

Ад імя райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу перадавому вадзіцелю ўручылі імянную майку і кепку, ад гаспадаркі — грашовую ўзнагароду, а на аўтарашыне МАЗ-555 прымацавалі 10 чырвоных зорачак. Маўляў, глядзіце, любуйцеся — па дарозе едзе тысячнік!

А на наступны дзень — 17 жніўня — намалаціў тысячу тон збожжа Юрый Геронцьевіч Ардынскі з ААТ “Даватарскі”.

З працоўнай перамогай віншуем вас, каралі хлебнай нівы! Новых вам поспехаў!

Кацярына СОСНА.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *