У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-мантажна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў сустрэўся з працоўным калектывам філіяла «Шаркаўшчынскае ДРБУ-131».
Тэмай гутаркі стала «Адзінства беларускага народа — асноватворны фактар зберажэння і ўмацавання суверэнітэту і незалежнасці краіны». Падчас размовы ішла гаворка пра самае маладое дзяржаўнае свята, якое з 2021 года адзначаецца ў нашай краіне — Дзень народнага адзінства.
— Мы, беларусы, заўжды дэманстравалі адзінства ў пераломныя моманты гісторыі. Менавіта яно давала нам сілы для перамогі над ворагам і абставінамі, — адзначыў Уладзімір Мацвееў. — Так было ў 1939 годзе, так было і ў часы Вялікай Айчыннай вайны. 17 верасня 1939 года адбылося ўз’яднанне беларускага народа ў адзінай дзяржаве, якой на той час быў СССР. Такім чынам тэрыторыя Беларусі зноў набыла цэласнасць.
У другой частцы гутаркі абмеркавалі пытанні развіцця дарожна-будаўнічай галіны вобласці і Шаркаўшчынскага раёна. Уладзімір Мацвееў даў даручэнні актывізаваць і завяршыць работы па добраўпарадкаванні аўтадарогі Дзісна—Шаркаўшчына, на ўчастку, які знаходзіцца ў межах нашага раёна. Ён падкрэсліў, што дадзеная аўтадарога з’яўляецца ўязнымі варотамі ў гарадскі пасёлак з віцебскага напрамку, таму выгляд яна павінна мець дастойны.
Потым Уладзімір Мацвееў азнаёміўся з ходам падрыхтоўчых работ па капітальным рамонце маста праз раку Белая паміж вёскамі Валожынкі і Сасноўцы.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
