Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Мацвееў падчас чарговага прыезду ў Шаркаўшчынскі раён наведаў шматдзетную сям’ю Бібік

Главное

Усе дзеці напярэдадні Новага года мараць, каб у гэтыя чароўныя святочныя дні збыліся іх самыя запаведныя жаданні. А як вядома, калі моцна верыць, то цуд абавязкова збудзецца.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-мантажна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Віцебскаблдарбуд» Уладзімір Мацвееў падчас чарговага прыезду ў Шаркаўшчынскі раён наведаў шматдзетную сям’ю Бібік, у якой выхоўваюцца пяць дзяцей. Тата Раман працуе рабочым у ДРБУ-131, таму навагоднія падарункі для сям’і былі ад дарожнай арганізацыі. Сенатар павіншаваў маленькіх дзяцей з Калядамі і Новым годам, пажадаў кожнаму здароўя, святочнага настрою, выдатнай вучобы і прыкладных паводзін. А якое ж свята без падарункаў? Уладзімір Мацвееў уручыў на патрэбы сям’і мікрахвалевую печ, а начальнік ДРБУ-131 Вячаслаў Гарбузаў — салодкія пачастункі хлопчыкам і дзяўчынцы.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.