Вучні з Германавіцкай і Лужкаўскай СШ задзейнічаны на зборы ўраджаю гародніны ў КУВСП «Гарадзец»

Молодежь Сельское хозяйство

чарговы запоўнены прычэп ад вучняў Лужкаўскай СШ

Зусім нядаўна прагучаў першы школьны званок, пачаўся новы навучальны год. Вучні, адпачыўшы і загартаваўшыся ўлетку, зноў селі за парты. Паралельна з вучэбным працэсам старшакласнікі прыйшлі на дапамогу сельгаспрадпрыемствам па збору вырашчанага ўраджаю гародніны. З 4 верасня ў аддзяленні Верацеі КУВСП “Гарадзец” працуюць на ўборцы бульбы вучнёўскія калектывы Германавіцкай і Лужкаўскай сярэдніх школ. У дзень нашага наведвання 9—11 класы Германавіцкай СШ дружным гуртом разам з настаўнікамі Іванам Іванавічам Юкша і Віктарам Станіслававічам Лагуном займаліся падборкай бульбы з-пад бульбакапалкі. Непадалёк ад іх напаўнялі трактарны прычэп “другім хлебам” старшакласнікі Лужкаўскай сярэдняй школы і іх педагогі Анатолій Уладзіміравіч Крыўко, Ірына Мар’янаўна Грыдзюшка, Наталля Віктараўна Вершылоўская і Вячаслаў Альфрэдавіч Ластаўка.

старанна працуюць школьнікі з Германавіч

—    Вучнёўскія атрады для гаспадаркі з’яўляюцца добрай падмогай, — кажа намеснік дырэктара КУВСП “Гарадзец” Наталля Віктараўна Катушонак. — Штодзень шчыра працуюць звыш 70 юнакоў і дзяўчат з дзвюх школ. Пагожыя восеньскія дні дазволілі агульнымі намаганнямі за непрацяглы тэрмін завяршыць уборку бульбы, а наперадзе яшчэ нарыхтоўка морквы і капусты.

Сяргей РАЙЧОНАК.

Фота Марыны ЖАКАЎКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *