У межах адзінага дня інфармавання насельніцтва інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе намесніка начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні раённага выканаўчага камітэта Ганны Мілевіч, начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Валянціна Букі і старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандра Герната сустрэлася з працоўным калектывам ААТ «Княж» і жыхарамі аграгарадка Германавічы. Тэмай гутаркі стала — «Рэспубліка Беларусь: праекты будучага».
Члены групы паведамілі прысутным пра тое, што 15 сакавіка споўнілася 30 год з моманту прыняцця Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Яе асноўнай нормай стала ўвядзенне інстытута прэзідэнцтва, што істотным чынам вызначыла траекторыю развіцця нашай краіны. Таксама былі закрануты тэмы развіцця атамнай энергетыкі, дасягненні ў вобласці біятэхналогій. Немалаважным дасягненнем суверэннай Беларусі стала тое, што цяпер краіна знаходзіцца ў клубе касмічных дзяржаў.
Члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы адказалі на пытанні прысутных.
