Паважаныя вернікі і святары каталіцкай канфесіі!

Общество

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са светлай Пасхай!

Светлы Вялікдзень – невычарпальная крыніца духоўнай стойкасці, галоўны сімвал адраджэння, веры і надзеі.

Чыстая, узнёслая радасць гэтых святочных дзён прыносіць мір і згоду ў душы вернікаў, напаўняе кожнае імгненне шчасцем і верай у вечную перамогу жыцця.

Дарагія сябры! Жадаем, каб вы заўсёды імкнуліся жыць па правілах хрысціянскай маралі, ствараць добрыя справы, атульваць цеплынёй і клопатам тых, хто мае патрэбу ў спачуванні.

Хай узнёслы пасхальны настрой дасць сілы працаваць на карысць роднай Беларусі і дапаможа ва ўсіх справах. Жадаем вам добрага здароўя, аптымізму і дабрабыту!

 

Старшыня

Шаркаўшчынскага

раённага выканаўчага камітэта

Д.М.Ламака

Старшыня

Шаркаўшчынскага

раённага Савета дэпутатаў

С.M.Арэшкаў