У суботу Шаркаўшчынскі РАНС і Беларуская маладзёжная грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных правялі акцыю “Моладзь за бяспеку”. Інспектар інспекцыі Дзяржпажнагляду РАНС Леанід Фаміч Брылёў і шаркаўшчынскія юныя актывісты Дзмітрый Цывунчык, Павел Буйка, Вольга Трус, Дар’я Буйка раздавалі памяткі і лістоўкі наведвальнікам суботняга кірмашу, расказвалі пра небяспеку курэння ў ложку, пра правілы выкарыстання электрапрыбораў у побыце і іншае, прыводзілі прыклады пажараў са смяротным зыходам, якія адбыліся сёлета ў нашай вобласці і раёне.
Андрэй БУРЭЦ, фота аўтара.

