Прыём грамадзян у райвыканкаме праводзіў сянатар Сяргей Мялешкін

Общество

«Невырашальных праблем не бывае»
Такой пазіцыі прытрымліваецца член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Сяргей Мялешкін.
8 мая сянатар правёў выязны прыём грамадзян у Шаркаўшчынскім райвыканкаме.
Тая акалічнасць, што падчас прыёму не было жадаючых падзяліцца з Сяргеем Мялешкіным праблемнымі пытаннямі, гаворыць пра скаардынаваную і аператыўную дзейнасць мясцовай улады, кіраўніцтва арганізацый раёна ў вырашэнні пытанняў жыццядзейнасці грамадзян.
Сянатар падчас сумеснай гутаркі асабіста пазнаёміўся з кіраўніцтвам раёна, абмеркаваў асноўныя накірункі сумеснай дзейнасці.Таксама былі закрануты некаторыя пытанні правядзення спаборніцтваў санітарных дружын з намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Шынкевічам, а ў другой частцы свайго візіту ён сустрэўся з працоўным калектывам Шаркаўшчынскага раёна газазабеспячэння. Тэмай гутаркі стала правядзенне VII Усебеларускага народнага сходу і яго асноўныя вынікі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.