Шмат гадоў у меліярацыі працуюць Валерый Цітовіч і Рыгор Радзецкі

Сельское хозяйство

Работамі, накіраванымі на паляпшэнне якасці і прадукцыйнасці зямель, займаюцца ў Шаркаўшчынскім прадпрыемстве меліярацыйных сістэм.

Шмат гадоў у арганізацыі працуюць Валерый Цітовіч і Рыгор Радзецкі. Мужчыны кіруюць рычагамі магутнай тэхнікі — шматтоннымі бульдозерамі «Шантуі».

— Трактар хоць і складаны па сваіх памерах і характарыстыках, але за многія гады працы на ім ужо дасканала вывучаны ўсе вузлы і агрэгаты, — кажа Валерый. — Разам з Рыгорам мы выконваем розныя віды работ на ўчастках: разраўноўваем кавальеры, праводзім буртаванне.

На землях КУВСП «Гарадзец», дзе ішла рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы, бульдазерысты займаліся планіроўкай 43-гектарнай плошчы, рыхтавалі ўчастак пад узворванне, каб у хуткім часе аграрыі змаглі ўключыць дадзеныя палеткі пад севазварот.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.