Саюз афіцэраў уручыў падарункі дзецям

Общество

 

Значную работу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні праводзіць раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў».

Яе старшыня Валерый Ан разам з начальнікам адасобленай групы (Шаркаўшчынскага раёна) ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Дзмітрыем Жоравым наведалі выхаванцаў аздараўленчага лагера сярэдняй школы № 1 райцэнтра.

Для дзяцей паказалі дакументальную кінастужку пра Полацкае кадэцкае вучылішча. Афіцэры ў гутарцы падкрэслілі, што вельмі важна быць патрыётамі сваёй Радзімы, любіць і шанаваць бацькоў, паважаць сімвалы краіны. Некаторыя хлопчыкі ў будучым мараць атрымаць прафесіі ваенных, але спачатку трэба стаць курсантам кадэцкага вучылішча. Пра ўмовы паступлення ў навучальную ўстанову падрабязна расказаў работнік ваенкамата.

Напрыканцы сустрэчы афіцэры падарылі хлопчыкам і дзяўчынкам шмат цацак, спартыўных настольных забаўляльных гульняў і гэтым узнялі настрой выхаванцам.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.