Быць у тэме і ў адным тандэме

Сельское хозяйство

Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка перад пачаткам уборачнай кампаніі даручыў старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Юрыю Сянько актыўна дапамагаць аграрыям падчас жніва.

— Наша грамадская арганізацыя заўсёды падключаецца да гэтага працэса, аказвае адпаведную дапамогу і падтрымку, — кажа старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксандр Гернат. — Пасля заканчэння пасяўной кампаніі былі падведзены вынікі, дзе лепшыя механізатары атрымалі падзякі і падарачныя сертыфікаты. Цяпер, калі ў сельгаспрадпрыемствах пачалося масавае жніво, мы наведваем гаспадаркі, матэрыяльна адзначаем аграрыяў, якія плённа папрацавалі ў час касавіцы. Распрацаваны і зацверджаны ўмовы спаборніцтваў для механізатараў, вадзіцеляў і аператараў зернесушыльных комплексаў. Усе перадавікі ў абавязковым парадку будуць адзначаны падарункамі.

За кошт прафсаюзных пярвічак, а таксама за грашовыя сродкі райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу набыты медыцынскія аптэчкі для камбайнераў, спецадзенне для вадзіцеляў і механізатараў, задзейнічаных на жніве.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.