Віншаванні з 50-годдзем прымаў падпалкоўнік міліцыі ў запасе Андрэй Протас

Общество

Члены раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз афіцэраў» праводзяць выхаваўча-патрыятычную работу з моладдзю. Былыя і дзеючыя афіцэры аказваюць дапамогу сваім таварышам, віншуюць іх са знакавымі датамі.

Кіраўнік арганізацыі Валерый Ан, намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Валерый Ліпскі, ветэраны органаў унутраных спраў Аляксандр Раманоўскі і Станіслаў Хашкоўскі павіншавалі з 50-годдзем падпалкоўніка міліцыі ў запасе Андрэя Протаса.

У органы ўнутраных спраў мужчына прыйшоў асэнсавана. Пасля школы трапіў на тэрміновую службу ва ўнутраныя войскі ў Магілёве. Там, у горадзе на Дняпры, служыў у Дэпартаменце аховы.

— Вельмі сумаваў па родных мясцінах, — кажа Андрэй, — таму пераехаў у Шаркаўшчыну. Некаторы перыяд служыў у аддзяленні Дэпартамента аховы. Але большая частка працоўнага жыцця аддадзена раённаму аддзелу ўнутраных спраў, дзе служыў у інспекцыі па справах непаўналетніх, з’яўляўся начальнікам аддзялення ДАІ РАУС, начальнікам штаба. Перад звальненнем у запас займаў пасаду намесніка начальніка раённага аддзела ўнутраных спраў па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні.

Члены афіцэрскай арганізацыі ўручылі юбіляру памятныя падарункі, нагрудны знак «За актыўную работу», пажадалі імянінніку трывалага здароўя, сямейнага дабрабыту і мірнага неба над галавой.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.