З ранняй вясны і да позняй восені ўздоўж шаркаўшчынскіх вуліц, у скверах цвітуць і вабяць вока разнастайныя кветкі.
У гэтым вялікая заслуга жанчын — работніц УКП ЖКГ. Іх рукамі ствараецца такая прыродная прыгажосць. Кожную вясну, як толькі дазволяць умовы надвор’я, яны высаджваюць расаду кветак на клумбы, у спецыяльныя вазоны, вядуць штодзённы догляд за маленькімі раслінамі, каб праз некаторы час пітуніі і хрызантэмы, цыніі і гладыёлусы, ружы і лілеі расцвілі і радавалі сваёй прыгажосцю жыхароў Шаркаўшчыны і гасцей райцэнтра. Разам з іншымі работнікамі ў гэтай справе задзейнічаны Алена Кандратовіч і Алена Мішута (на здымку).
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.

