Адбылася размова па сутнасці

Новости Витебщины

З мэтай кансалідацыі палітычных сіл, прапаганды асноўных дасягненняў суверэннай Беларусі ў краіне праходзіць грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная».

Гэта адкрытая размова па самых актуальных пытаннях інфармацыйнай павесткі, у тым ліку вострых, якія выклікаюць палеміку.

У Наваполацку сабраліся дэлегацыі Полацкага, Браслаўскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Міёрскага, Пастаўскага, Расонскага, Шумілінскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. У Палацы культуры ААТ «Нафтан» перад прысутнымі выступілі палітычны аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследванняў Аляксей Аўдонін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук Вячаслаў Даніловіч і генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва «Минск-Новости» Андрэй Крывашэеў.

Размова закранула шэраг пытанняў. Пытанні тычыліся кансалідацыі беларускага грамадства і палітычных сіл, памнажэння дасягненняў незалежнай Беларусі. На працягу стагоддзяў менавіта адзінства давала сілы жыхарам нашай краіны для перамогі над ворагам і абставінамі. Так было і ў 1939 годзе, калі ўз’яднаўся народ Заходняй Беларусі з БССР у адну краіну.

Атрымаўся адкрыты дыялог аб зберажэнні гістарычнай памяці, аб новых падыходах у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення і моладзі, аб значэнні Дня народнага адзінства для беларускага грамадства. Прысутныя задавалі пытанні лектарам, атрымлівалі грунтоўныя адказы на кожную з узнятых праблем. Пасля сустрэчы яе ўдзельнікі ў фае Палаца культуры доўга абмяркоўвалі пачутае, аналізавалі словы кампетэнтных спікераў.