Весткі з Лужкаўскай школы: яскравы Дзень народнага адзінства

Актуальное

17 верасня ўся краіна адзначала свята Дзень народнага адзінства. Кожны жыхар, дарослы і маленькі, прыняў удзел у розных мерапрыемствах і акцыях, якія праходзілі па Рэспубліцы. У Лужкаўскай школе прайшло цікавае свята ў знак бяскрайняй удзячнасці і памяці тых, хто паклаў сваё жыццё, змагаючыся плячом да пляча, не звяртаючы ўвагі на колер твару, разрэз вачэй, нацыянальную мову, для незалежнасці і мірнага неба над нашай галавой. У які раз, дзякуючы кіраўніку па патрыятычнаму выхаванню Вішнеўскай Л.У., настаўніку музыкі і дзецям-удзельнікам канцэрту, вучні упэўніліся, что ўся моц нашай краіны ў адзінстве. Таксама у такі знакавы дзень вучням, якім у 2024 годзе споўнілася 14 гадоў, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ўручыла падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка кнігу «Я грамадзянін Рэспублікі Беларусь».