24 снежня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь М. В. Морхат у межах навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” наведаў сацыяльна-педагагічны цэнтр Шаркаўшчынскага раёна. Мечыслаў Віктаравіч павіншаваў маленькіх выхаванцаў цэнтра з каляднымі і навагоднімі святамі, уручыў ім падарункі. Таксама з віншаваннямі і падарункамі завіталі ў гэты перадсвяточны дзень прадстаўнікі Цэнтра банкаўскіх паслуг № 224 ААТ АСБ “Беларусбанк”.
—Дзякуй! — дружна сказалі малышы і прачыталі для гасцей падрыхтаваныя загадзя вершы і і нават праспявалі песеньку пра ёлачку. І з усмешкамі на абліччах пабяжалі хутчэй глядзець падарункі.
Андрэй БУРЭЦ, здымак аўтара.


