Сельская гаспадарка — адна з важнейшых галін нацыянальнай эканомікі Беларусі, якая мае шматвекавыя аграрныя традыцыі. Таму невыпадкова, што на яе развіццё ў краіне накіроўваюцца значныя матэрыяльныя сродкі.
Ад вынікаў працы хлебаробаў, жывёлаводаў і спецыялістаў іншых сельскагаспадарчых прафесій зележыць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні, харчовая бяспека рэспублікі.
У раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. У глядзельнай зале сабраліся лепшыя аграрыі Шаркаўшчынскага краю, хто сваёй штодзённай нястомнай працай клапоціцца пра дабрабыт Прыдзісненскага рэгіёну.
Словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў з нагоды свята прагучалі з вуснаў кіраўніка раёна Дзмітрыя Ламака, начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргея Струя, старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандра Герната. Перадавікі сельскагаспадарчай вытворчасці атрымалі шматлікія ўзнагароды, грашовыя прэміі, каштоўныя падарункі.
Работнікі ўстаноў культуры падарылі шаркаўшчынскім аграрыям святочны канцэрт. У іх гонар гучалі музыка і песні.
***
Сельская гаспадарка — адна з важнейшых галін нацыянальнай эканомікі Беларусі, якая мае шматвекавыя аграрныя традыцыі.
Ад вынікаў працы хлебаробаў, жывёлаводаў і спецыялістаў іншых сельскагаспадарчых прафесій зележыць наша ўпэўненасць у заўтрашнім дні, харчовая бяспека рэспублікі.
У раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць, прысвечаная Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу. У глядзельнай зале сабраліся лепшыя аграрыі шаркаўшчынскага краю, якія сваёй штодзённай нястомнай працай клапоцяцца пра дабрабыт Прыдзісненскага рэгіёну.
Словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў з нагоды свята прагучалі ад кіраўніка раёна Дзмітрыя Ламака.
— Паважаныя работнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны сельскагаспадарчай галіны, прыміце сардэчныя віншаванні і найлепшыя пажаданні з нагоды вашага прафесійнага свята! — з такімі словамі старшыня райвыканкама звярнуўся да прысутных. — Мы сабраліся, каб разам падвесці вынікі сельскагаспадарчага года, парадавацца дасягнутым станоўчым вынікам. У час абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі», які прайшоў у Полацку, кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка сказаў, хто хлеб ва ўсе часы быў самай цвёрдай валютай. Механізатары, жывёлаводы, спецыялісты сярэдняга звяна, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў сваімі працавітымі рукамі ствараюць наша нацыянальнае багацце. Сельская гаспадарка і перапрацоўчая прамысловасць — гэта буйнейшая галіна эканомікі Беларусі.
Ва ўсім свеце шырока вядомы харчовыя тавары, вырабленыя на прадпрыемствах нашай краіны. Ёсць у іх уклад і шаркаўчан.
За 10 месяцаў бягучага года гаспадаркамі раёна выраблена валавай прадукцыі на суму больш за 67 мільёнаў рублёў, што складае 103,7 працэнта да ўзроўню 2023 года. Асноўным відам таварнай прадукцыі з’яўляецца малако. Сельгаспрадпрыемствамі атрымана амаль 25 тысяч тон гэтага каштоўнага прадукту, што на 830 тон больш, чым у мінулым годзе. Два аператары машыннага даення атрымалі звыш пяці тысяч кілаграмаў малака ад каровы. Дзевяць даярак пераадолелі рубеж у чатыры тысячы кілаграмаў. Усё гэта сведчыць аб тым, што рэзервы для павелічэння надояў у раёне ёсць. І залежаць яны ад сумленных адносінаў работнікаў, адказнасці спецыялістаў і кіраўнікоў.
За прайшоўшы перыяд гэтага года атрымана 3700 тон прадукцыі вырошчвання жывёлы, што больш за мінулагодні паказчык на 95 тон.
З-за неўстойлівых кліматычных умоў недаатрымана зерневых культур, валавы збор якіх склаў 19093 тоны з улікам кукурузы. Рапсу намалацілі 2050 тон, што на 28 працэнтаў больш, чым у мінулым годзе.
Гаспадаркамі назапашана 8328 тон сена, сенажу — 74606 тон, сіласу — 84041 тона. На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 25,7 цэнтнера кармавых адзінак.
Ад світання і да змяркання вы, паважаныя работнікі сельскай гаспадаркі, працуеце на палях і жывёлагадоўчых фермах. Дзякуючы вам, мы заўсёды маем на стале свежыя і якасныя прадукты. Словы павагі і вялікай удзячнасці адрасую ветэранам працы, якія сваёй самаадданасцю, майстэрствам і талентам сфарміравалі гісторыю сельскай гаспадаркі раёна. Многія з іх і сёння перадаюць назапашаныя веды, свой багаты прафесійны вопыт маладым спецыялістам.
Жадаю ўсім, хто працуе на шаркаўшчынскай зямлі, надзейнай тэхнікі, спрыяльнага надвор’я, урадлівай глебы і годнага прыбытку!
Потым Дзмітрый Ламака прыступіў да цырымоніі ўзнагароджвання. За значны асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ганаровая грамата Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама ўручана трактарысту-машыністу КУВСП «Гарадзец» Андрэю Каснікоўскаму.
Па выніках работы сельгасарганізацый, асобных катэгорый працаўнікоў, якія дасягнулі лепшых паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых, зернебабовых і крыжакветкавых культур, насення шматгадовых траў, лепшых вынікаў у развіцці земляробства і вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі за 10 месяцаў 2024 года ганаровымі граматамі райвыканкама і падзякамі кіраўніка раёна адзначаны шэраг працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў. Узнагароды атрымалі таксама ветэраны працы сельскагаспадарчай вытворчасці раёна.
У танцавальнай зале раённага Цэнтра культуры ў межах Тыдня сельскай моладзі працавала выстава ўстаноў адкуацыі «Аб руках, што пахнуць хлебам». За актыўны ўдзел у яе правядзенні старшыня райвыканкама ўручыў Падзякі кіраўніка раёна прадстаўнікам школ.
Першы намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Сяргей Струй узнагародзіў Ганаровымі граматамі райсельгасхарчу перадавых аграрыяў сельгаспрадпрыемстваў. За перамогу ў конкурсе на лепшае афармленне кампазіцый з рулонаў саломы ўзнагароды таксама атрымалі ААТ «Жвіранка» і «Ельня-Агра».
Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Гернат Падзякамі і каштоўнымі падарункамі адзначыў працу некаторых работнікаў сельскагаспадарчай галіны.
Спецыялісты ўстаноў культуры падарылі шаркаўшчынскім аграрыям святочны канцэрт «Будзе хлеб — будзе і песня!». У іх гонар гучалі добра знаёмыя музычныя кампазіцыі. Гледачы падпявалі артыстам, горача пляскалі ў далоні.
Сяргей Райчонак. Фота аўтара і Алены Ананіч.







































