
Культура і духоўнасць узбагачаюць сучасную жанчыну, а творчая дзейнасць дазваляе расці прафесійна і дабівацца поспехаў ва ўсіх сферах жыцця.
Больш дваццаці год сферай культуры Шаркаўшчынскага раёна кіруе прафесіянал сваёй справы — Іна Шынкевіч. Пасля набыцця профільнай адукацыі жанчына стала працаваць у Радзюкоўскім сельскім Доме культуры, прайшла прыступкі кар’ернага росту, а цяпер з’яўляецца загадчыкам сектара культуры райвыканкама.
У час чарговага пасяджэння раённага выканаўчага камітэта кіраўнік раёна Дзмітрый Ламака ўручыў Іне Шынкевіч Ганаровую грамату райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны асабісты ўклад у развіццё сферы культуры Шаркаўшчынскага раёна, актыўную жыццёвую пазіцыю.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
