У Шаркаўшчынскім РАНС прайшоў конкурс сярод маладых супрацоўнікаў «Лепшы па прафесіі»

Служба 101

удзельнікі конкурсу “Лепшы па прафесіі” разам з намеснікам начальніка РАНС В. М. Ліпскім

У штаце Шаркаўшчынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях налічваецца 51 работнік. Сярод іх 18 чалавек маюць узрост да 31 года. У працоўным калектыве РАНС на належным узроўні праводзіцца работа па рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, ствараюцца ўсе ўмовы матэрыяльнага і маральнага заахвочвання маладых спецыялістаў. На працягу мінулага года калектыў пажарных-выратавальнікаў папоўніўся трыма супрацоўнікамі. Да нясення службы прыступілі Уладзімір Брыкаў, Пётр Бука і Павел Дзямідка. Маладыя супрацоўнікі паспяхова прайшлі першапачатковую падрыхтоўку па месцы работы і ў Вучэбным цэнтры г. Віцебск. Яны пакрысе набываюць неабходныя веды і навыкі для далейшай прафесійнай дзейнасці.
Не так даўно ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях праводзіўся ўнутрыкалектыўны конкурс сярод маладых супрацоўнікаў “Лепшы па прафесіі”. Удзел у ім прынялі 12 чалавек ва ўзросце да 31 года. Конкурс уключаў ў сябе заданні тэарэтычнага і практычнага характару прафесійнай накіраванасці. Самым сур’ёзным і абавязковым выпрабаваннем сдала здача нарматываў па фізічнай падрыхтоўцы. З тэарэтычнымі заданнямі лепш за ўсіх справіўся начальнік каравула Раман Рубін, ён жа і заняў першае месца ў конкурсе. Лепшыя вынікі ў фізічных практыкаваннях паказалі камандзір аддзялення ПАВП № 11 Віталій Курыловіч (2-е месца) і старшы пажарны Аляксандр Прыстаўка, стаўшы трэцім у выпрабаваннях. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі за ўдзел у конкурсе.
Сяргей РАЙЧОНАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *