Старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрый Дзеркач сустрэўся з калектывам ДШІ

Общество

Тэмай гутаркі старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Юрыя Дзеркача з педагагічным калектывам Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў стала «Вынікі пяцігодкі як аснова стратэгіі паспяховага развіцця нашай краіны».

Ён адзначыў, што беларуская эканоміка дэманструе ўстойлівы рост і стабільнасць. Звярнуў увагу на павышэнне паказчыкаў ва ўсіх сферах. Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, дзе прысутныя маглі задаць хвалюючыя пытанні, атрымаць кампетэнтныя адказы.

Некаторыя цікавіліся праблемай падтрымкі сферы культуры, адукацыі з боку дзяржавы. Іншых задавалі пытанні рэфармавання пенсійнай сістэмы краіны. Юрый Дзеркач азнаёміўся з вучэбна-выхаваўчым працэсам навучальнай установы, пажадаў педагогам творчых поспехаў.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.