Работнікі Шаркаўшчынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм падвялі вынікі работы

Добраўпарадкаванне Сельское хозяйство

Работнікі Шаркаўшчынскага прадпрыемства меліярацыйных сістэм падвялі вынікі мінулага года, акрэслілі планы на 2025-ы.

— Галоўнай задачай прадпрыемства з’яўляецца гаспадарчая дзейнасць, накіраваная на эксплуатацыю меліярацыйных сістэм, будаўніцтва аб’ектаў дарожнага, гідратэхнічнага і меліярацыйнага прызначэння, сказаў — сказаў дырэктар прадпрыемства Іван Лазовік. У мінулым годзе былі выкананы работы па тэхнічным наглядзе на меліярацыйных сістэмах Шаркаўшчынскага і Пастаўскага раёнаў. Юрыдычным і фізічным асобам прадпрыемствам аказана паслуг на суму амаль 413 тысяч рублёў. З мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацыі набыты трактар «Беларус» МТЗ-1221, аўтамабіль МАЗ-643, паўпрычэп і іншая спецтэхніка.

Колькасць працуючых на прадпрыемстве складае 92 чалавекі. З іх 21 — інжынерна-тэхнічныя работнікі, 16 — трактарысты, 11 — машыністы экскаватара, 14 — вадзіцелі, 21 — рабочыя.

З мэтай прыцягнення моладзі вядзецца мэтанакіраваная работа з выпускнікамі школ раёна. Заключаны 7 дамоўленасцей на падрыхтоўку кадраў. Наладжана цеснае супрацоўніцтва з Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміяй, Лепельскім аграрна-тэхнічным каледжам, Глыбоцкім дзяржаўным каледжам. Сёлета пасля заканчэння сельскагаспадарчай акадэміі на сваё першае месца працы ў Шаркаўшчынскае ПМС размеркаваны адзін чалавек.

У планах шаркаўшчынскіх меліяратараў на сёлетні год — далейшая рэканструкцыя меліярацыйных сістэм Шаркаўшчынскага і Пастаўскага раёнаў, набыццё новай тэхнікі для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы прадпрыемства.

На выніковай калегіі меліяратараў Віцебшчыны Івану Лазовіку за эфектыўную арганізацыю работ па культуртэхнічнай меліярацыі на меліярацыйных землях сельскагаспадарчых арганізацый у 2024 годзе і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў генеральны дырэктар прадпрыемства «Віцебскмеліявадгас» Сяргей Самахвалаў уручыў Падзяку. Несумненна, гэта ў чарговы раз даказвае, што шаркаўшчынскія меліяратары знаходзяцца на дастойным ўзроўні сярод аналагічных прадпрыемстваў Віцебшчыны.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота прадастаўлена Шаркаўшчынскім ПМС.