У Шаркаўшчыне хуткімі тэмпамі ўдзе ўзвядзенне раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях

Добраўпарадкаванне Общество Служба 101

У Шаркаўшчыне хуткімі тэмпамі ўдзе ўзвядзенне раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, у якім размесціцца пажарная аварыйна-выратавальная часць № 1.

Нават у выхадныя дні, акрамя нядзелі, з ранку і да позняга вечара на аб’екце працуюць будаўнікі. Комплекс збудаванняў трэба здаць у эксплуатацыю своечасова.

— Заказчыкам па аб’екце выступае Віцебскае абласное ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях, — тлумачыць начальнік Шаркаўшчынскага РАНС Іван Пальчэх. — Генеральны падрадчык — таварыства з дадатковай адказнасцю «Вектар-А». Як вядома, наш райаддзел па надзвычайных сітуацыях часова размяшчаецца ў будынках былога філіяла «Энергазбыт», а пажарная аварыйна-выратавальная часць — у памяшканнях дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 26. Нягледзячы на шматлікія нязручнасці, сваю службу нясём у рэжыме «24/7». Выезды на ліквідацыю ўзгаранняў або ліквідацыю аварыйных сітуацый ажыццяўляем аператыўна.

У новым комплексе збудаванняў у боксах першага паверха будуць размешчаны чатыры аўтацыстэрны і адзін аўтамабіль з лесвіцай. На другім — адміністрацыйныя памяшканні РАНС. Задача будаўнікоў — правесці работы якасна і тэрмінова. Мы ж, выратавальнікі-пажарныя, як і раней, будзем стаяць на варце спакою шаркаўчан і жыхароў раёна.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.