Дэлегацыя Шаркаўшчынскага раёна прыняла ўдзел у канцэрце-рэквіеме «Кожна трэці», які прайшоў у Палацы Рэспублікі горада Мінска.
Яся КРАСНІКАВА, вядучы спецыяліст па ідэалагічнай рабоце, старшынія пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Агратэхсэрвіс»:
— Інфармацыйную аснову канцэрта складалі сведчанні аб страчаных у час вайны і не адноўленых населеных пунктах Беларусі, аб Героях Савецкага Саюза, якія нарадзіліся і загінулі на тэрыторыі нашай краіны, удакладненыя новымі дадзенымі канцлагераў і знішчаных вёсак; рэдкія кадры хронікі, фотадакументаў розных перыядаў вайны і пасляваеннага часу; відэа- і фотадакументы, звязаныя з расследаваннем у межах крымінальнай справы па факце генацыду насельніцтва Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны і ў пасляваенны перыяд.
Арганізатары і ўдзельнікі мерапрыемства змаглі данесці да сэрца кожнага гледача боль, горыч і пакуты нашых дзядоў і прадзедаў.