— Менавіта так можна сказаць пра канцэрт-рэквіем «Кожны трэці», якім прайшоў у Палацы Рэспублікі ў Мінску, — падзяліўся ўражаннямі Арцём. — Я ўвесь час суперажываў людзям, якія адчувалі непамерныя пакуты, у чыім лёсе была вайна. Пранікнёна паказана трагедыя нашага народа, які перажываў страшныя выпрабаванні вайны. Кожная песня, кожная кампазіцыя пакінулі глыбокі след у сэрцы. Асабіста для мяне мерапрыемства стала ўвасабленнем сілы, мужнасці, стойкасці і гераізму беларусаў. Чырвонай стужкай праз увесь сюжэт праходзіць думка, наколькі важна берагчы мір. Яскравым дапаўненнем сталі тэматычныя выставачныя праекты, прадстаўленыя ў фае Палаца Рэспублікі.