Аграрыі рацыянальна скарыстоўваюць пагодныя дні ў пачатку красавіка, каб пачаць палявыя работы.
Дрэннае надвор’е, якое на непрацяглы час вярнулася ў нашу мясцовасць, крыху замарудзіла тэмпы работ хлебаробаў. Тым не менш, ніхто з працаўнікоў вёскі не сядзіць без справы.
Спраўляюцца са шматлікімі цяжкасцямі ў сельгаспрадпрыемстве імя Маркава. І хоць яшчэ не напоўную сілу, у асноўным з-за пераўвільготненасці глебы, але ж тэхніка працуе на выбарачных участках палёў. Механізатар Раман Бука (на здымку) на агрэгаце з пнеўматычнай хадой «Раса» ўносіць карбаміда-аміячную сумесь на азімую пшаніцу. Зерневыя культуры, пасеяныя мінулагодняй восенню, пасля зімоўкі выйшлі амаль не пашкоджаныя, што дазваляе спадзявацца на добры ўраджай восенню.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.