Планіроўкай тэрыторыі на бульдозеры Т-130 займаецца трактарыст УКП ЖКГ Віктар Рымдзёнак.
Зусім хутка па вуліцы Рабочай, што ў мікрараёне будаўнікоў, пачнуцца работы па ўзвядзенні чарговага шматкватэрнага жылога дома. Новая пяціпавярхоўка стане архітэктурным упрыгожаннем гарадскога пасёлка.
У цяперашні час на пляцоўцы работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі вядуць выдаленне кустоўя, працуе тэхніка. Перад святам працаўнікоў вёскі «Дажынкі—2023» на гэтай вуліцы ва ўрачыстай атмасферы сваіх жыхароў сустрэў 40-кватэрны жылы дом. І вось сёлета побач з ім будзе ўзведзена аналагічная пяціпавярхоўка, у якой палепшаць свае жыллёвыя ўмовы ўаркаўчане.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.