Як ў Шаркаўшчыне рэалізуецца ініцыятыва «Адзін раён — адзін праект»:

Общество

 

З мэтай падтрымкі і развіцця ініцыятыў з акцэнтам на стварэнне новых працоўных месцаў у краіне рэалізуецца праграма «Адзін раён — адзін праект».

Старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Дзмітрый Навацкі і старшыня упраўлення інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці дадзенага камітэта Наталля Пруднікава наведалі таварыства з абмежаванй адказнасйцю «Арганічныя прадукты» ў гарадскім пасёлку. Яго дырэктар Ігар Садоўскі расказаў, што ў хуткім часе тут размесціца шматпрофільная харчовая плодаагароднінная вытворчасць. На вызначаных плошчах будзе арганізавана перапрацоўка садавіны і гародніны, выпуск сокаў, жэле. Ігар і яго бацька Анатоль, які з’яўляецца заснавальнікам дадзенага таварыства, падрабязна расказалі Дзмітрыю Навацкаму і Наталлі Пруднікавай пра ход рэканструкцыі памяшканняў, падвядзенне камунікацый, затрачаных фінансавых сродках на рамонтныя работы і закупку тэхналагічнага абсталявання. Стварэнне перапрацоўчага прадпрыемства ўключана ў праграму «Адзін раён — адзін праект». Плануецца ажыццявіць запуск лініі па перапрацоўцы прадукцыі напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

У сустрэчы прынялі ўдзел намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ірэна Бука і начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Мечаль.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.