Пра гэта і многае іншае ішла размова падчас прафсаюзнага прававога прыёму ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Шаркаўшчынскі агратэхсэрвіс».
У абмеркаванні актуальных пытанняў працоўнага заканадаўства прыняў удзел галоўны прававы інспектар працы Віцебскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза хімічнай, горнай і нафтавай галін прамысловасці Сяргей Яско.
Як і на колькі частак можна падзяліць працоўны водпуск, ці выплочваецца грашовая кампенсацыя работніку замест водпуска? Гэтыя і іншыя хвалюючыя пытанні прававому інспектару задала вядучы юрысконсульт сельгаспрадпрыемства Таццяна Цімафеева. Спецыялісты адміністрацыі гаспадаркі цікавіліся працэдурай дакументальнага афармлення дысцыплінарных спагнанняў з работнікаў.
Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аляксандр Гернат засяродзіў увагу на выдзяленні пуцёвак для праходжання санаторна-курортнага лячэння. Цяпер яны карыстаюцца попытам сярод работнікаў арганізацый аграпрамысловага комплексу. Ахова здароўя працоўных стаіць у прыярытэце Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.