У Год добраўпарадкавання, якім аб’яўлены 2025-ы, справай кожнага сумленнага грамадзянінай з’яўляецца падтрыманне чысціні.
Тэхніка жыллёва-камунальнай гаспадаркі і прадпрыемства меліярацыйных сістэм была задзейнічана на вывазе рэшткаў гаспадарчых пабудоў каля дома № 1 па вуліцы Горкага ў раённым цэнтры.
— Работы па зносе пабудоў мы пачалі праводзіць у мінулым годзе, — расказаў дырэктар УКП ЖКГ Аляксей Клакоўскі. — Сёлета сіламі нашай арганізацыі і з дапамогай меліяратараў гэту справу давялі да завяршэння.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.