Адкрылася выстава малюнкаў навучэнцаў мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ

#НАШАЛЕПШАЕ #НАШЕЛУЧШЕЕ 80 лет Победы Общество

«Памятаем сэрцам сваім»

Пад такой назвай адкрылася выстава малюнкаў навучэнцаў мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў у дзіцячай бібліятэцы.

Гэта дзявятая па ліку выстава, якая дэмантруецца ва ўстанове культуры гарадскога пасёлка. Такі перыяд часу бібліятэкары супрацоўнічаюць з юнымі мастакамі раённага цэнтра.

— Тэма выбрана невыпадкова, бо сёлета мы святкуем 80-годдзе Вялікай Перамогі, — кажа адзін з арганізатараў мерапрыемства Людміла Казіцкая. — Дзеці на аркушах паперы адлюстравалі сваё бачанне тых страшных падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны, пра якую яны чулі ад сваіх дзядуль і бабуль, бачылі з экранаў тэлевізараў або чыталі ў кнігах.

Як і ў мінулыя гады падтрымку ў правядзенні выставы аказалі грамадскія аб’яднанні: раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу і раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз афіцэраў».

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.