Былыя вязні фашысцкіх канцлагераў прымалі віншаванні з нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі

Общество

Былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, пражываючыя ў гарадскім пасёлку і раёне, прымалі віншаванні ад прадстаўнікоў мясцовай улады з нагоды 80-годдзя Вялікай Перамогі.

На дадзены момант у нашым рэгіёне пражываюць чатыры чалавекі, якія разам з бацькамі былі вывезены на прымусовыя работы ў нямецка-фашысцкую Германію. Намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі, начальнік адасобленай групы (Шаркаўшчынскага раёна) ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў Дзмітрый Жораў, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў» Валерый Ан, прадстаўнікі грамадскасці і вучні школ наведалі на даму людзей, лёсы якіх апаліла вайна. Юбілейныя медалі «80 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў», віншавальныя паштоўкі ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі, старшыні райвыканкама Дзмітрыя Ламака і старшыні раённага Савета дэпутатаў Сяргея Арэшкава ўручылі Раісе Баршчэўскай, Раісе Пачкоўскай, Юльяну Баговічу, Адзе Райчонак і Івану Новікаву. Кожны з іх у дзяцінстве перажыў голад і холад, галечу, разам з бацькамі аднаўляў разбураную вайной гаспадарку, узнімаў краіну з руін.

— Тое, што бачылі мы, ніколі не павінна паўтарыцца. — сказала Ада Райчонак. — Няхай заўсёды свеціць яркае сонца на блакітным небасхіле нашай свабодалюбівай і незалежнай Беларусі!

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.