У аграгарадку Лужкі праходзіць выязны круглы стол для суб’ектаў аграэкатурызму раёна на тэму: «Абменьваемся вопытам. Абмяркоўваем праблемы. Працуем на перспектыву». Для ўдзельнікаў мерапрыемства праведзена аглядная экскурсія па знакавых мясцінах населенага пункта. Прысутныя азнаёміліся з аграэкасядзібамі «Мястэчка» і «Фальварак «.
Падчас пасяджэння круглага стала па развіцці аграэкатурызму старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў уручыў Падзячныя пісьмы гаспадарам аграэкасядзібы «Фальварак», а таксама лепшым атэставаным экскурсаводам Марыне Фёдаравай, Інне Пучынскай і Ларысе Мядзелец.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.















