Шаркаўчанін Віктар Латышонак тэрміновую службу праходзіў у Забайкальскай прыгранічнай акругі

Общество

Шаркаўчанін Віктар Латышонак тэрміновую службу праходзіў у Прыаргунскім прыгранічным атрадзе Забайкальскай прыгранічнай акругі.

— Вайсковую форму я апрануў восенню 1977 года, — успамінае Віктар. — На працягу некалькіх дзён ехалі да месца далейшай службы цягніком. Забайкалле сустрэла холадам і марозам. Ногул, не вельмі прывабны пейзаж адкрыўся перад намі, навабранцамі. Паўсюдна былі сопкі. На працягу амаль трох месяцаў праходзілі курс маладога байца, а ўжо потым накіраваліся на заставу. Гэта была граніца паміж Савецкім Саюзам і Кітаем. Не вельмі спакойна праходзіла служба: часта па трывозе трэба было накіроўвацца на пошукі парушальнікаў. Здараліся выпадкі, калі ў нашы рукі траплялі злачынцы, якія імкнуліся перанесці праз дзяржаўную мяжу наркотыкі, зброю. Неспакойна было ў той час у Афганістане, гэта адчувалі і мы, калі заступалі на ахову паўднёвых рубяжоў СССР.

Сорак пяць гадоў прайшло з моманту маёй дэмабілізацыі. Але гады, праведзеныя ў пагранічных войсках, засталіся ў памяці назаўсёды. Дзякуючы сучасным сродкам сувязі, кантактуем з былымі саслужыўцамі, віншуем са святамі. Той час забыць немагчыма і нельга, бо мы стаялі на ахове дзяржаўнай мяжы.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота з сямейнага архіву Віктара Латышонка.