В Бильдюгском сельсовете состоялся выездной президиум районного Совета депутатов

Общество

 

Гэтай тэме было прысвечана пасяджэнне выязнога прэзідыўма  раённага Савета дэпутатаў, якое прайшло ў Більдзюгскім сельскім Савеце. Вёў пасяджэнне старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Арэшкаў. Удзел у рабоце прыняў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Сяргей Мялешкін.

Практыка правядзення такіх мерапрыемстваў наглядна паказвае, што дзякуючы ім актывізуецца работа дзяржаўных служб у справе навядзення парадку на зямлі, вырашэнні пытанняў і праблем жыццядзейнасці насельніцтва. І станоўчыя зрухі ў гэтым накірунку ёсць.

Было падкрэслена, што ў справе навядзення парадку на зямлі на тэрыторыі Більдзюгскага сельсавета праводзіцца вызначаная мэтанакіраваная работа. Як адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна, недапрацоўкі ў сціслыя тэрміны ліквідуюцца, а праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць у насельніцтва па тых або іншых прычынах, вырашаюцца ў комплексе з зацікаўленымі службамі і арганізацыямі.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.