Вецер за кабінаю гудзе

Новости Витебщины

Тэхніка айчыннай вытворчасці даўно зарэкамендавала сябе са станоўчага боку. Доказам таму з’яўляецца шматгадовая эксплуатацыя грузавых аўтамабіляў і трактараў у сельгасарганізацыях.

На грузавым аўтамабілі МАЗ у КУВСП «Гарадзец» працуе Іван Прахаронак. З юнацтва палюбіў тэхніку, таму і вырашыў застацца жыць і працаваць у сельскай мясцовасці.

— Шчыра кажучы, была думка стаць вадзіцелем-міжнароднікам, каб больш пабачыць краін, зарабіць пэўную суму грошай, — прызнаецца Іван. — Але на сямейным савеце вырашылі, што лепш быць побач з роднымі, дзе ўтульна, дзе заўсёды чакаюць. А заробак можна атрымаць і тут, галоўнае, каб было жаданне працаваць. Сотні тысяч кіламетраў праехаў я на сваім МАЗе. Выконваю транспартныя работы не толькі ў гаспадарцы, амаль кожны дзень ажыццяўляю выезды за межы раёна па дастаўцы запасных частак, ўдабрэнняў, зерня і канцэнтратаў.

Сяргей РАЙЧОНАК.