Конкурс дзіцячага мастацтва прайшоў у дзіцячай бібліятэцы

Молодежь

Лепшыя работы выхаванцаў дзіцячых садоў і вучняў агульнаадукацыйных школ прадстаўлены на выставе малюнкаў «Экалогія вачамі дзяцей» у дзіцячай бібліятэцы.

У прэзентацыі прыняла ўдзел галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Надзея Віршута. Яна адзначыла, што вялікая колькасць прадстаўленых работ гаворыць пра тое, што беражлівыя адносіны да прыроды — залог дабрабыту будучых пакаленняў.

У розных узроставых групах першыя месцы занялі работы Міхаіла Палідаўца (Гарадзецкі дзіцячы сад), Арцёма Пугача (Германавіцкая сярэдняя школа), Цімура Алікбарава (дзіцячы сад № 3), Міхаіла Лаўрыновіча (дзіцячы сад № 4), Ганны Фокінай (Іёдская сярэдняя школа).

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.