Некалькі дзён назад быў завершаны рамонт аўтадарогі Н2103. Новае асфальтабетоннае пакрыццё пакладзена паміж вёскай Вішнявец і мяжой з Браслаўскім раёнам.
Як таго патрабуе тэхналогія, работнікі ДРБУ-131 правялі адсыпку ўзбочын праезнай часткі. Цяпер аўтамотааматары без перашкод могуць дабрацца ў суседні рэгіён.
Работа па рамонце дарог мясцовага значэння, пачатая ў мінулым годзе, прадаўжаецца і сёлета. Вуліцы шматлікіх населеных пунктаў, дзе было грунтовае або пашкоджанае асфальтабетоннае пакрыццё, рамантуюцца, набываюць новае аблічча.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.
