Галіна Урбановіч — аператар машыннага даення ААТ «Ельня-Агра»

Сельское хозяйство

Дойныя статкі буйной рагатай жывёлы сельгаспрадпрыемстваў кругласутачна ўтрымліваюцца на пашы. У тым ліку і каровы малочнатаварнай фермы «Юзэфова» ААТ «Ельня-Агра».

Тут налічваецца 208 рагуль. Сярод чатырох аператараў машыннага даення лідзіруючыя пазіцыі займае Галіна Урбановіч. У яе статку ўтрымліваецца 51 карова. За пяць месяцаў бягучага года жанчына атрымала 77300 кілаграмаў малака, сярэдні надой ад адной жывёлы склаў 1610 кілаграмаў.

Галіна ў жывёлагадоўлі — 17 гадоў, ведае ўсе тонкасці цяжкай справы. Яе муж Алег таксама працаваў у гэтай сферы, а два гады назад гаспадарка даручыла яму трактар. Сын Андрэй пасля заканчэння Ульскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельгасвытворчасці вярнуўся ў родныя мясціны. Ён — слесар механічных майстэрань. Уся сям’я Урбановічаў шчыруе ў адным сельгаспрадпрыемстве.

Па выніках працы аператар машыннага даення Галіна Урбановіч занесена на Дошку гонару адкрытага акцыянернага таварыства.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.