У малой зале райвыканкама прайшоў Пленум раённага Савета ветэранаў пад кіраўніцтвам старшыні Ірыны Міхалёнак. Былі разгледжаны пытанні аб выключэнні некаторых членаў Савета са складу Савета ветэранаў, а таксама аб выбранні адказнага сакратара раённага Савета ветэранаў. На галасаванне была вынесена кандыдатура Маргарыты Баговіч. Аднагалосна яе падтрымалі усе прысутныя. Маргарыту Станіславаўну з выбраннем на пасаду павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў Юрый Васілеўскі, які прыняў удзел у рабоце Пленума.