Райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу падведзены вынікі раённага спаборніцтва па вытворчасці малака і вырошчванні маладняку БРЖ за май.
Сярод аператараў машыннага даення кароў першае месца ў Ірыны Сіповіч з фермы «Цэнтр» ААТ «Жвіранка», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 574 кілаграмы малака.
Другое месца ў Людмілы Захарэвіч з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 536 кілаграмаў малака.
Трэцяе месца ў Людмілы Арлюкевіч з МТФ «Наваселле» ААТ «Агратэхсэрвіс», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 525 кілаграмаў малака.
Чацвёртае месца ў Любові Буйка з МТФ «Валожынкі» ААТ «Даватарскі», якая ў сярэднім надаіла ад адной каровы 405 кілаграмаў малака.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (да трох месяцаў) першае месца ў Аляксандра і Людмілы Абрамчыкаў з МТФ «Германавічы» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 545 грамаў.
Другое месца ў Віктара і Валянціны Пачопкаў з МТФ «Пашкі» ААТ «Агратэхсэрвіс». Сярэднясутачная прывага ў іх гурце склала 525 грамаў.
Трэцяе месца ў Алены Івановай з фермы «Падобы» ААТ «Буеўшчына». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 451 грам.
Сярод аператараў па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы (звыш трох месяцаў) першае месца ў Вольгі Красоўскай з МТФ «Сталіца» ААТ «Княж». Сярэднясутачная прывага ў яе гурце склала 817 грамаў.
Другое месца ў Пятра Протаса з МТФ «Зорка» ААТ «Ельня-Агра». Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 729 грамаў.
Трэцяе месца ў Сяргея Даргеля з фермы «Шыці» ААТ «Буеўшчына». Сярэднясутачная прывага ў яго гурце склала 437 грамаў.
Падрыхтаваў Сяргей РАЙЧОНАК.