Парк адкрытага акцыянернага таварыства «Агратэхсэрвіс» падрыхтаваны да правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў.
Кожны год у гэтым месцы на ўскрайку гарадскога пасёлка праходзяць знакавыя святы раённага і абласнога маштабаў. Напрыклад, пазаўчора адбыўся абласны этап рэспубліканскага сельскагаспадарчага праекта «Уладар сяла». Хутка шаркаўчане тут стануць удзельнікамі раённага фестывалю «Прыдзісненскія крыніцы», сустрэнуць свята народнага календара «Купалле» і іншыя мерапрыемствы.
Работнікі шматлікіх прадпрыемстваў і арганізацый гарадскога пасёлка прынялі актыўны ўдзел у навядзенні парадку на гэтым аб’екце: патынкавалі і пафарбавалі сцены, зманціравалі лаўкі для гледачоў, устанавілі металічную агароджу каля штучнага вадаёма. Удзел у добраўпарадкаванні прынялі юнакі і дзяўчаты будаўнічых студэнцкіх атрадаў «Іскра» і «Перамога» СШ № 2 імя Героя Савецкага Саюза Рамана Кудрына.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.