У Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай бальніцы працуе мноства медыцынскіх работнікаў, у якіх за плячамі шматгадовы вопыт.
Цёплыя словы ад удзячных людзей можна пачуць у адрас Алены Малышка. Многа гадоў жанчына працавала акушэркай. З нядаўняга часу Алена з’яўляецца загадчыкам Радзюкоўскага фельчарска-акушэрскага пункта. Яна адказвае за здароўе вяскоўцаў.
Шматлікім немаўляткам дапамагла з’явіцца на свет акушэрка Валянціна Стральчонак. Калісьці яна працавала ў радзільным аддзяленні бальніцы. Цяпер Валянціна — акушэрка жаночай кансультацыі паліклінікі.
Пэўны вопыт работы мае і памочнік урача неадкладнай дапамогі Галіна Ласоўская. Своечасовае і якаснае аказанне першаснага лячэння — яе прамы абавязак.
Жанчыны неаднаразова ўзнагароджваліся падзякамі і граматамі за добрасумленную працу. Кіраўніцтва цэнтральнай раённай бальніцы ставіць іх працу ў прыклад іншым медыцынскім работнікам, якія яшчэ толькі знаходзяцца ў пачатку свайго прафесійнага шляху.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара
