Дырэктар школы Ірына Рымдзёнак уручыла атэстаты сталасці 27 выпускнікам навучальнай установы. Пяць былых адзінаццацікласнікаў узнагароджаны залатым медалём.
Павіншаваць выпускнікоў завітаў старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Сяргей Кашміла.
— Дарагія выпускнікі! Паважаныя настаўнікі і бацькі! Ад усёй душы віншую вас з доўгачаканым выпускным вечарам! У чарговы раз юнакі і дзяўчаты СШ №1 райцэнтра даказалі — вы лепшыя і першыя ў раёне. Упэўнены, вы зоймеце дастойнае месца ў жыцці нашай дзяржавы і ўпішыце свае імёны ў гісторыю роднай Беларусі, — сказаў у сваёй прамове кіраўнік раёна.
Выпускнікоў павіншавалі іх бацькі, родныя і сябры.

У павольным вальсе пад чароўную музыку разам з бацькамі закружыліся выпускнікі.
Сімвалічны Агонь ведаў запаліў выпускнік Алег Пальчэх.

























