Сёлета сваімі поспехамі радуюць бацькоў і настаўнікаў выпускнікі СШ №1 райцэнтра

Молодежь

Так, па выніках цэнтралізаванага экзамену Алег Пальчэх двойчы набраў 100 балаў (па рускай мове і біялогіі). Самы высокі бал (100) па рускай мове і ў яго аднакласніцы Вікторыі Сяліцкай. Па матэматыцы яна атрымала 96 балаў.
Акрамя таго, Алег дасягнуў планкі ў 100 балаў па хіміі падчас цэнтралізаванага тэсціравання. З улікам 100 балаў, атрыманых за атэстат, ён набраў найбольшую іх колькасць — 400.
Вікторыя у час цэнтралізаванага тэсціравання атрымала 100 балаў па англійскай мове. Сярэдні бал яе атэстата склаў 98. Агульная сума — 394 балы.
Анастасія Касарэўская змагла атрымаць 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па грамадазнаўстве.
Іван і Алена ПАЛЬЧЭХ:
— Мы вельмі рады поспехам сына Алега. Ён мэтанакіравана ішоў да гэтага, на працягу многіх гадоў навучання ў школе, карпатліва вывучаў усе прадметы.
Ад сябе асабіста выказваем вялікую ўдзячнасць усяму педагагічнаму калектыву СШ №1 за значную работу ў справе навучання дзяцей!