Анжэла Сямёнава — перадавы жывёлавод ААТ «Агратэхсэрвіс»

Общество Сельское хозяйство

 

На комплексе па адкорме буйной рагатай жывёлы «Грыгараўшчына» адкрытага акцыянернага таварыства «Агратэхсэрвіс» Шаркаўшчынскага раёна 17 гадоў працуе Анжэла Сямёнава.

У цяперашні час тут утрымліваецца 1400 галоў. Абслугоўваюць жывёлу 11 чалавек (мужчыны і жанчыны). Акрамя іх ёсць таксама слесары, дзённыя і начныя вартаўнікі, механізатары і іншыя работнікі.

За чэрвень 2025 года з комплексу «Грыгараўшчына» дзяржаве рэалізавана жывым весам 45 тон мяса (163 галавы). Атрымана выручкі 246, 5 тысяч рублёў.

Анжэла Сямёнава даглядае досыць вялікі статак цялят, у якім утрымліваецца ажно 300 галоў чорна-стракатай пароды і герыфордаў. Сярэднясутачная прывага за май першых склала 438 грамаў, герыфордаў — 605 грамаў.

— Напэўна, гэта вельмі складана даглядаць такую колькасць жывёлы? — спыталі мы ў Анжэлы.

— Канечне, ёсць пэўныя мінусы, — адказала жанчына, — але я ўжо прывыкла да сваёй працы. Работу сваю люблю, стараюся выконваць яе бездакорна, бо ад гэтага і прывагі жывёлы залежаць, і грашовы заробак.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.