Вучань 10 класа сярэдняй школы № 1 г. п. Шаркаўшчына Антон Лапацкі адзін з лепшых у нашай краіне па выніках рэспубліканскага конкурсу “Агра НТРІ-Беларусь — 2025”. У намінацыі “АграРОБАТЫ” юнак узнагароджаны дыпломам другой ступені.
Горкі ў трэці раз прымалі фінал рэспубліканскага конкурсу АграНТРІ-Беларусь 2025”. Сярод ста ўладальнікаў лепшых рэзультатаў на фінал былі запрошаны вучні Шаркаўшчынскага раёна: Антон Лапацкі, Цімур Жыжыкін, Павел Леднік, Мікіта Віршута, Іван Віршута, Аляксандр Бабоўскі з сярэдняй школы № 1 і Ульяна Пугач — вучаніца Германавіцкай СШ. Удзел у фінале— гэта ўжо рэзультат, бо ў адборачным туры тэсціраванне прайшлі звыш 850 удзельнікаў. Пры гэтым Антон Лапацкі трэці год запар з’яўляецца пераможцам рэспубліканскага конкурсу.
“Удзел у “Агра НТРІ-Беларусь — 2025”— гэта штуршок да развіцця, натхненне і фарміраванне цікавасці да розных сфер, магчымасць пазнаёміцца са спецыялістамі рознага ўзроўню, — адзначыла настаўніца інфарматыкі СШ № 1 г. п. Шаркаўшчына Ірэна Тарнёнак, якая на працягу 6 гадоў разам са сваімі вучнямі надзвычай паспяхова займаецца робататэхнікай, удзельнічае ў шматлікіх конкурсах. На рахунку шаркаўшчынскіх дзяцей ўжо не адна перамога.





