Нараджэнне дзетак — вялікае шчасце, адна з лепшых радасных і хвалюючых падзей у сям’і.
У шаркаўчан Юрыя і Наталлі Голубевых нарадзіўся хлопчык — сынок Дзіма. Гэта стала для бацькоў другім шчасцем, бо ёсць і старэйшы яго брат — чатырнаццацігадовы Данііл.
Ва ўрачыстай атмасферы начальнік аддзела загса райвыканкама Святлана Федуковіч павіншавала Юрыя і Наталлю, пажадала ім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, мірнага неба над галавой і ўручыла пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.
— Рэгістрацыя нованароджаных дзетак — заўсёды адказны і хвалюючы момант, — кажа Святлана. — Прыемна, што на свет з’яюляюцца новыя жыхары Шаркаўшчыны — грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Адметным з’яўляецца тое, што Дзмітрый Голубеў стаў дваццатым дзіцяці, зарэгістраваным у нашым раёне з пачатку 2025 года.
Сяргей РАЙЧОНАК, фота прадастаўлена аддзелам загса райвыканкама.
