Вольга Анецька, Алена Хадасевіч і Іна Кухто з Шаркаўшчынскай ЦРБ свядома выбралі сваю прафесію

Здоровье Новости Витебщины Общество

У малодшага медыцынскага персаналу (санітарак) значны пералік службовых абавязкаў. Усё выконваць у тэрмін і якасна — іх галоўная задача.

Шлях у гэту прафесію для сябе свядома абралі Вольга Анецька, Алена Хадасевіч і Іна Кухто. Першая працуе ў педыятрычным аддзяленні, Алена — тэрапеўтычным, а Іна ў аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі цэнтральнай раённай бальніцы.

— У нашы абавязкі ўваходзіць прыбіранне палат, калідораў, дапамога медыцынскім сёстрам, пацыентам, — кажа Вольга. — трэба таксама раздаць сняданак, абед і вячэру, сабраць посуд.

— Я лічу, што ў нашай справе важна яшчэ і быць суразмоўцам, — упэўнена Іна. — Амаль усе пацыенты хочаць, каб іх уважліва выслухалі, далі слушную параду. Яны разважаюць аб жыццёвых праблемах, дзеляцца сваімі радасцямі.

— Асабліва становіцца прыемна на душы, калі лячэнне прыносіць станоўчыя вынікі, — кажа Алена. — Калі пацыенты, якіх выпісваюць з бальніцы выказваюць словы ўдзячнасці, некаторыя нават з найлепшымі пажаданнямі ў адрас медыкаў звяртаюцца ў рэдакцыі газет.

Напэўна, няма лёгкай працы ў любой сферы дзейнасці. Для таго, каб мець павагу ў калектыве, трэба ўкладваць у сваю справу не толькі прафесійныя навыкі, але і душу. У гэтым цвёрда ўпэўнены нашы суразмоўцы.

Сяргей РАЙЧОНАК, фота аўтара.