Лідзіруюць на ўборцы
Па стане на 4 жніўня пераможцамі прызнаны і занесены на Дошку гонару газеты «Кліч Радзімы»:
Сярод камбайнераў
Дзмітрый Осіпаў — камбайнер КУВСП імя Маркава. На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 324 гектары, намалаціў 624 тоны зерня.
Анатоль Грыгаровіч — камбайнер ААТ «Агратэхсэрвіс». На камбайне «Палессе» КЗС-1218 убраў 274 гектары, намалаціў 583 тоны зерня.
Юрый Ардынскі — кабайнер ААТ «Даватарскі». На камбайне «New Holland» убраў 195 гектараў, намалаціў 413 тон зерня.
Сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў
Яўген Рагачэўскі — вадзіцель ААТ «Агратэхсэрвіс». На аўтамабілі МАЗ-555 перавёз ад камбайнаў 506 тон зерня.
Сяргей Марушчак — вадзіцель ААТ «Жвіранка». На аўтамабілі ГАЗ-53 перавёз ад камбайнаў 370 тон зерня.
Анатоль Андзілеўка — трактарыст ААТ «Княж». На трактары «Беларус» МТЗ-952 перавёз ад камбайнаў 337 тон зерня.
Сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў
Анатоль Курылёнак — трактарыст КУВСП імя Маркава. На трактары «Беларус» МТЗ-1221 перавёз ад камбайнаў 443 тоны зерня.
Сярод аператараў зернесушыльных комплексаў
Дзмітрый Федаровіч і Васіль Корсак — аператары зернесушыльнага комплексу ЗСК-30 Ш ААТ «Агратэхсэрвіс». Прасушылі 1154 тоны зерня.
Раман Валеўка і Віктар Пучынскі — Аператары зернесушыльнага комплексу КЗСВ-30 ААТ «Княж». Прасушылі 380 тон зерня.

